viasna on patreon

Сябру Гомельскай філіі БАЖ выклікаюць у абласную пракуратуру

2010 2010-02-01T16:54:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Ларысе Шчыраковай належыць з’явіцца 2 лютага а 10-й гадзіне да пракурора аддзела Алесі Рабцавай. Апошняя праводзіць праверку ў дачынені да спн. Шчыраковай на падставе заявы пакуль невядомай асобы.

Не выключана, што яе могуць папярэдзіць за незаконную дзейнасць на карысць замежнага СМІ.

Менавіта такое папярэджаньне атрымалі ў верасні 2009 года гомельскія сябры БАЖ Таццяна Бублікава і Алег Ражкоў, калі іх таксама выклікалі да пракурора Рабцавай. Тады журналістаў на падставе дзвюх заяваў гомельскіх чыноўнікаў (ад медыцыны і гарадскога ўпраўлення гандлю) абвінавачвалі ў нелегальнай дзейнасці на карысць спадарожнікавага тэлеканала «Белсат».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства