viasna on patreon

Кіраўніцтва замежнай палітыкі ЭЗ: Указ пра інтэрнэт абмяжуе свабоду слова

2010 2010-02-04T08:44:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/euraparlament1.jpg

Прадстаўнік Эўразьвязу па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі камэнтуе указ Аляксандра Лукашэнкі пра рэгуляваньне інтэрнэту. Луц Гуэлнэр, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка ЭЗ па зьнешніх сувязях і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан у размове з карэспандэнтам Радыё Свабода Ронам Сынавіцам сказаў наступнае:
“Гэты новы прэзыдэнцкі ўказ наконт інтэрнэту, калі ён уступіць у дзеяньне, зразумела, яшчэ больш абмяжуе свабоду слова і інфармацыі ў Беларусі. Мы разглядае гэтае пытаньне як значны крок у няправільным напрамку. Мы спадзяемся, што беларускія ўлады яго перагледзяць. Мы занепакоеныя новымі абмежаваньнямі свабоды слова і свабоды ў цэлым, асабліва ў той момант, калі мы, як Эўразьвяз, імкнемся да паступовага супрацоўніцтва зь Беларусьсю".
На пытаньне пра тое, ці чулі чыноўнікі ЭЗ па замежных справах меркаваньні беларускіх апазыцыянэраў пра тое, што гэты ўказ ёсьць спробай цэнзуры апазыцыйных СМІ ў Інтэрнэце падчас прэзыдэнцкіх выбараў напачатку 2011 году, Гуэлнэр сказаў, што яго ведамства ведае пра іх "з паведамленьняў сродкаў масавай інфармацыі". Пры гэтым Гуэлнэр адзначыў, што яшчэ занадта рана камэнтаваць падобныя нараканьні:
"Я магу толькі меркаваць пра, што ёсьць ва ўказе, і што яшчэ не ўступіла ў сілу. Гэта ўступіць у сілу ў ліпені 2010 году. Але мы лічым, што напрамак няправільны".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства