viasna on patreon

Віцебшчына: Партыйцы збіраюцца ў акруговыя камісіі

2010 2010-02-04T18:45:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сродках масавай інфармацыі ў Віцебскай вобласці апублікаваны спісы выбарчых акруг - тым самым дадзены старт вылучэнню партыям і грамадскім арганізацыям сваіх прадстаўнікоў у склады акруговых выбарчых камісій па выбарах у абласныя Саветы дэпутатаў.

Нягледзячы на тое, што большасць партыйных прадстаўнікоў, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у Віцебскай вобласці, не змаглі патрапіць у тэрытарыяльныя выбарчыя камісіі, партыйныя арганізацыі не склалі рукі і працягваюць удзельнічаць у выбарчай кампаніі.

Віцебскія актывісты стваранай у Беларусі Партыі БХД збіраюцца прыняць самы непасрэдны ўдзел у акруговых выбарчых камісіях. Найвялікшая ўвага будзе нададзена акруговым выбарчым камісіям, якія фармуюцца ў вялікіх гарадах Віцебскай вобласці, але не будуць забытыя і раённыя цэнтры. Так, кандыдатамі ў сябры акруговых выбарчых камісій БХД плануе вылучыць сваіх актывістаў у Лепельскім, Гарадокскім, Міёрскім і шэрагу іншых раёнаў вобласці.

Паводле віцебскага каардынатара ініцыятыўнай групы па стварэнні Партыі БХД Таццяны Севярынец, якая вылучалася ў склад Віцебскай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і атрымалай адмоўны вынік, актывісты, нягледзячы на першыя няўдачы, лічаць неабходным і далей удзельнічаць у выбарах.

 «Тое, што партыя ў цяперашні час не зарэгістраваная, у значнай ступені  абцяжарвае нашу працу. Бо заявіць прадстаўніка партыі ў тую ж акруговую выбарчую камісію мы можам толькі ад грамадзян, шляхам падачы заявы. А збор подпісаў патрабуе пэўных рэсурсаў, і перш за ўсё - часу, які мае выключную каштоўнасць падчас выбарчай кампаніі. Тым самым наша маладая ствараная партыя знаходзяцца ў горшых і няроўных умовах у параўнанні з іншымі зарэгістраванымі партыямі».

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства