viasna on patreon

У Гомеле кандыдатам у дэпутаты мясцовых саветаў адмаўляюць у праве карыстацца беларускай мовай.

2003 2003-02-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

12 лютага 2003 года сакратар Гомельскай гарадской тэрытарыяльнай камісіі (загадчыца аддзела арганізацыйна-кадравай работы Гомельскага гарвыканкама) Дзенісенка Юлія Афанасьеўна катэгарычна адмовілася друкаваць на беларускай мове біяграфічныя зьвесткі пра кандыдатаў у дэпутаты Гарадскога савета Яцкова Івана і Баранава Андрэя. Па словах старшыні Гомельскага аддзяленьня ПЦ “Вясна” Анатоля Паплаўнага, адмову сакратар камісіі абгрунатвала тым, што ўсе іншыя кандыдаты напісалі зьвесткі для агульнага плаката на рускай мове, і дзеля двух чалавек выключэньне рабіць камісія не будзе – не дазваляе тэхнічная база.
Гаворыць юрыст Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч: “Гэта называецца дыскрымінацыяй па моўнай прыкмеце, г.зн не абргунтаванае абмежаваньне ў карыстаньні мовай. Згодна з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь і “Законам аб мовах” Рэспублікі Беларусь, у Беларусі дзьве дзяржаўныя мовы -- беларуская і руская, і грамадзянам Рэспублікі Беларусь гарантаванае іх права зьвяртацца ў дзяржаўныя органы як на рускай, так і на беларускай мовах. Артыкул 12 Выбарчага Кодэксу гаворыць, што ўсе выбарчыя матэрыялы друкуюцца на беларускай і рускай мовах. “Закон аб мовах” утрымлівае таксама абавязак усіх службовых асобаў валодаць беларускай мовай у межах, якія дазваляюць працаваць з людзьмі. Такім чынам у Гомеле адбыўся абуральны факт дыскрымінацыі. Між тым Адміністратыўны Кодэкс Рэспублікі Беларусь ўтрымлівае артыкул 172.п.2, які прадугледжвае адміністратыўную адказнасьць службовых асобаў за парушэньне заканадаўсва аб мовах (неабгрунтаване абмежаваньне ў карыстаньні адной з дзяржаўных моваў) – штраф ад 5 да 10 базавых адзінак”.

Інфармацыйны аддзел ПЦ “Вясна” www.spring96.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства