viasna on patreon

Маладафронтаўца Івана Стасюка трымаюць за кратамі

2010 2010-02-05T10:55:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mf2.jpg

Актывіст “Маладога фронту” Іван Стасюк знаходзіцца ў Берасьцейскім ізалятары часовага ўтрыманьня.

Паплечнікі Івана паведамілі, што 30 студзеня ён атрымаў позву на допыт у міліцыю ў якасьці сьведкі. Менавіта ў гэты дзень адбываўся ўстаноўчы зьезд “Маладога фронту”. Іван не паехаў, а пайшоў у міліцыю. Там яго дапытвалі ці быў хлопец на нейкім канцэрце 26 студзеня, дзе адбылася бойка.
Прэсавая сакратарка “Маладога фронту” Тацяна Шапуцька паведаміла “Свабодзе”, што менавіта 26 студзеня яна апошні раз бачыла Івана Стасюка і гэта было ў Менску на падрыхтоўчым сходзе.
3 лютага Іван выйшаў з дома ў Берасьці і начаваць не вярнуўся. Маці Івана на наступны дзень даведалася, што яе сын знаходзіцца за кратамі ізалятару часовага ўтрыманьня і падазраецца ў злосным хуліганстве.
Сьледчы Зьміцер Кандрацюк патлумачыў маці, што “нейкі Ваня моцна зьбіў аднаго хлопца”.
Івана Стасюка пакуль затрымалі на трое сутак. Далей сьледчыя будуць прымаць рашэньне – прад’яўляць абвінавачаньне ці адпусьціць Івана на волю.
Паплечнікі Івана прыгадваюць, што напярэдадні арышту двое яго паплечнікаў Міхась Ільін і Юлія Пашко атрымалі пісьмовыя папярэджаньні з пракуратуры аб тым, што іх могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт”.
Маладфронтаўцы лічаць, што арышт Івана можа быць зьвязаны з тым, што ён хацеў вылучыць сваю кандыдатуру на мясцовых выбарах.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства