viasna on patreon

Менск: Ад АГП у тэрытарыяльныя камісіі вылучыліся вядомыя людзі

2010 2010-02-05T18:03:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аб’яднаная грамадзянская партыя падала заяўкі на ўваход у склад дзевяці тэрытарыяльных выбарчых камісій Мінска вядомых і знакамітых людзей.

Так, у склад камісіі Кастрычніцкага раёна вылучана народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, у склад камісіі Фрунзенскага раёна – старшыня партыі АГП Анатоль Лябедзька, пачэсны старшыня партыі Станіслаў Багданкевіч накіраваны ў склад камісіі Фрунзенскага раёну. Былы міністр працы Аляксандр Сасноў вылучаны ў склад камісіі Савецкага раёна, вядомы палітык, ініцыятар стварэння жаночай партыі “Надзея” Валянціна Палявікова праходзіць у заяве на фарміраванне камісіі Цэнтральнага раёна, а Аляксандр Дабравольскі, дэпутат Вярхоўнага Савету 13-га склікання, накіраваны ў склад камісіі Ленінскага раёну. Уладзімір Раманоўскі, член палітсавета партыі АГП, пададзены ў склад камісіі Завадскога раёна, намеснік старшыні АГП Ігар Шынкарык – Партызанскага, а палітолаг і журналіст Сяргей Нікалюк – Маскоўскага.

-- Мы падаём заяўкі на людзей вядомых, якія шмат зрабілі для Беларусі і адметныя не толькі сваімі палітычнымі поглядамі, а і справамі, – Анатоль Паўлаў, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі АГП.

 

Тым не менш, спадзяванні на справядлівае фарміраванне складу тэрытарыяльных камісій Мінска не вельмі вялікія і ў кіраўніцтва партыі, і ў яе кандыдатаў. Зінаіда Бандарэнка адзначыла, што яна сумняваецца ў адкрытасці і шчырасці правядзення не толькі мясцовых, але і прэзідэнцкіх выбараў, і ўпэўнена, што бюлетэні нават не будуць лічыць.

– Аднойчы я была назіральнікам на выбарах, – расказала народная артыстка. – Калі пачаўся падлік бюлетэняў, да нас павярнуліся спінамі, і ўгледзець што-небудзь было проста немагчыма. Так што я бачыла, як гэта робіцца, і не думаю, што цяпер з’віцца што-небудзь новае. Трэба адзначыць, што гэта ўжо адпрацаваны метад. Улада падрыхтавалася, а змены ў выбарчым заканадаўстве – толькі касметычныя відовішча для Еўразвязу.

Зінаіда Бандарэнка заклікала годна трымацца і не губляць пачуцця гумару і спадзяванняў на лепшае: “У меня настрой проста годна трымацца, ведаючы пра ўсё гэта, што выбары пройдуць так, як запланавала ўлада, і пройдуць тыя людзі, якія ўвайшлі ўжо даўно ў спіс. Мы падышлі да такога моманту, што крызіс падкасіў людзей, і тое, што адбываецца з выбарамі і ў сродках масвай інфармацыі, сумна назіраць. Але не трэбе губляць пачуцця гумару, трэба жыць і спадзявацца на лепшае”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства