У камісіях відавочны гендэрны перакос
У складзе тэрытарыяльных выбарчых камісій Менскай вобласці пераважную большасць складаюць жанчыны - 82 працэнты. Пра гэта паведаміла 4 лютага газета менскай абласной вертыкалі "Мінская праўда" у матэрыяле аб прэс-канферэнцыі старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай.
Чым абумоўлены гэтакі відавочны перакос гендэрнай палітыкі, мяркуючы па артыкулу журналісткі Святланы Харсун, спадарыня Ярмошына не растлумачыла, але заявіла, што яе "не цікавіць палітыка". Відаць, і гендэрная таксама.
Не растлумачыла Ярмошына і такі казус, як тое, чаму пры самым меншым конкурсе прэтэндэнтаў на месца ў выбарчай камісіі Менскай вобласці - тут 19 чалавек прэтэндавалі на 13 месцаў, за бортам апынуліся выключна прадстаўнікі дэмакратычнай апазіцыі.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"