viasna on patreon

У Барысаве невядомы зьбіў журналіста недзяржаўнай газеты "Борисовские новости" Алеся Абрамовіча

2005 2005-11-10T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

8 лістапада ў Барысаве невядомы збіў журналіста недзяржаўнай газеты "Борисовские новости" Алеся Абрамовіча, - паведаміла Радыё "Свабода". І сам пацярпелы, і калегі журналіста звязваюць напад з яго прафесійнай дзейнасцю. Здарэнне адбылося позна ўвечары непадалёк ад кватэры Алеся Абрамовіча. Невядомы напаў на яго і нанёс некалькі ўдараў па галаве, твары і тулаве. У гэты час непадалёк апынуліся знаёмыя журналіста, якія затрымалі нападніка і адвялі яго ў міліцыю. Аднак паведаміць А. Адамовічу прозвішча нападніка.
У барысаўскай міліцыі Радыё "Свабода" пацвердзілі факт нападу, сказаўшы, што мела месца "канфліктная сітуацыя паміж Абрамовічам і ўстаноўленай асобай" і што міліцыя будзе даследаваць гэты інцыдэнт.
Галоўны рэдактар "Борисовских новостей" Анатоль Букас выказаў меркаванне, што напад быў справакаваны і што ўціск свабоды слова ў Барысаве і напад на журналіста - гэта "звёны аднаго ланцугу".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства