viasna on patreon

Запрашаем на прэс-канферэнцыю

2010 2010-02-10T18:05:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pressuha1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы прэзентуюць даклад для працэдуры універсальнага перыядычнага агляду Беларусі ў межах Савета ААН па правах чалавека.

Прэзентацыя даклада адбудзецца 11 лютага (чацвер) у 12.00 у офісе Беларускага Хельсінкскага Камітэта па адрасу вул. К. Лібкнехта, 68 – 1201.

Свае пытанні вы зможаце задаць старшыні РПГА “Беларускі Хельсінкскі Камітэт” Алегу Гулаку, прадстаўніку ПЦ “Вясна” Валянціну Стэфановічу, прадстаўніку ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” (спікер удакладняецца), прадстаўніку Асамблеі НДА (спікер удакладняецца).

Універсальны перыядычны агляд (УПА), да якога рыхтуецца Беларусь, - гэта механізм Савета па правах чалавека, у рамках якога Савет праводзіць рэгулярныя агляды па выкананні 192 дзяржавамі-членамі ААН абавязацельстваў і абавязкаў у галіне правоў чалавека. УПА закліканыя паляпшаць сітуацыю з правамі чалавека «на месцах», спрыяць выкананню абавязацельстваў дзяржавы ў галіне правоў чалавека і ўмацоўваць патэнцыял дзяржавы ў справе абароны правоў чалавека.

Агляд будзе зроблены на падставе трох ключавых дакументаў.

Першы з іх - інфармацыя, падрыхтаваная адпаведнай дзяржавай. У нацыянальны даклад ўваходзяць звесткі пра нарматыўныя і інстытуцыйныя рамкі абароны правоў чалавека, звесткі пра выкананне міжнародных абавязацельстваў у галіне правоў чалавека, нацыянальнага заканадаўства і добраахвотных абавязацельстваў, нацыянальныя прыярытэты і ініцыятывы для пераадолення праблемаў і паляпшэння становішча з выкананнем правоў чалавека; чаканні дзяржавы з пункту гледжання нарошчвання патэнцыялу і просьбы аб тэхнічнай дапамозе. Савет падтрымлівае падрыхтоўку інфармацыі дзяржавамі шляхам шырокіх кансультацыяў на нацыянальным узроўні пры ўдзеле ўсіх зацікаўленых бакоў.

Другі - падрыхтаваная Упраўленнем Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека падборка інфармацыі, якая змяшчаецца ў дакладах дагаворных органаў, спецыяльных працэдураў і іншых адпаведных органаў ААН.

Трэці - рэзюмэ дадатковай «вартай даверу і надзейнай інфармацыі», прадастаўленай іншымі зацікаўленымі бакамі, напрыклад, НДА, нацыянальнымі праваабарончымі арганізацыямі, прафсаюзамі, рэлігійнымі групамі. Дадзенае рэзюмэ таксама складае Упраўленне Вярхоўнага камісара Арганізацыі Аб'яднаных Нацый па правах чалавека.

Правядзенне ўніверсальнага перыядычнага агляду Беларусі прызначанае на травень 2010 года. У межах падрыхтоўкі даклада прадстаўнікі грамадскіх арганізацыяў сустракаліся з супрацоўнікамі Міністэрства замежных справаў, Першым намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Наталляй Пяткевіч.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства