Андрэя Пачобута папярэдзілі міліцыянты
https://spring96.org./be/news/31272
2010
2010-02-10T14:40:16+0200
2010-02-10T14:40:16+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/pachobut.jpg
У 13:20 у памяшканьне фірмы “Палёніка” ўвайшлі два супрацоўнікі міліцыі, зь імі быў відэаапэратар. Яны папярэдзілі старшыню Галоўнай рады Саюзу палякаў (на чале з А.Борыс) Андрэя Пачобута, што актывісты арганізацыі нібыта рыхтуюць несанкцыянаваную акцыю.
Спадар Пачобут адказаў, што а 15-й гадзіне яны хочуць запаліць зьнічы ля памятнай шыльды, прысьвечанай ахвярам сталінскіх рэпрэсій, і што акцыя пройдзе ў адпаведнасьці з Канстытуцыяй.
Памятная шыльда прымацаваная да сьцяны сядзібы Саюзу палякаў у Горадні, дзе цяпер знаходзіцца кіраўніцтва праўладнага СПБ.