Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пачнецца 14 лютага
Вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў пачнецца 14 лютага. Аб гэтым 10 лютага паведаміла журналістам у Мінаблвыканкаме старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына. Яна прымае ўдзел у семінары-нарадзе са старшынямі і сакратарамі тэрытарыяльных і акруговых выбарчых камісій, начальнікамі аддзелаў арганізацыйна-кадравай і ідэалагічнай работы рай- і гарвыканкамаў Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Да гэтага часу рэгіёны павінны вызначыць месцы, дзе забараняецца правядзенне пікетаў па зборы подпісаў. "У цэлым такія месцы вызначаны. Але ў выканкамаў ёсць яшчэ час - на гэтым тыдні яны могуць прыняць рашэнні. Менавіта 14 лютага пачнецца вылучэнне кандыдатаў, і мы ўбачым першых зборшчыкаў подпісаў", - адзначыла Лідзія Ярмошына.
Яна ўдакладніла, што месцы, дзе забаронена праводзіць пікеты, вызначаюць мясцовыя ўлады. Калі да 14 лютага такія спісы не з'явяцца, гэта будзе азначаць, што пікетаванне дазволена ўсюды.
Пікетаванне - грамадская акцыя, і адна з галоўных яе прыкмет - гэта статычнасць, таму што пікет павінен быць нерухомым. Ініцыятыўная група кандыдатаў у дэпутаты мае права ўстанаўліваць інфармацыйныя стэнды, размяшчаць на іх друкаваную прадукцыю і інфармаваць выбаршчыкаў аб сваім кандыдаце. Аднак ім забаронена раздаваць лістоўкі або іншы друкаваны матэрыял.