viasna on patreon

Жыхарка Віцебску распачала дабрачынную акцыю дзеля падтрымкі апазыцыянэра Барыса Хамайды.

2005 2005-11-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Цераз газэту “Віцебскі кур'ер” пэнсіянэрка Галіна Люмарава прапанавала распачаць збор сродкаў на карысьць аднаго са старэйшых віцебскіх апазыцыянэраў, паведаміла радыё Свабода. Беспрацоўны Барыс Хамайда мае некалькі мільёнаў нясплочаных штрафаў, у тым ліку і за тое, што распаўсюджвае ў горадзе недзяржаўную прэсу.

На думку спадарыні Люмаравай, ягоныя штодзённыя выхады да так званага “сіняга дому” – дома №28 па вуліцы Леніна – ёсьць прыкладам грамадзянскае мужнасьці і сапраўднага патрыятызму. Таму яна лічыць неабходным матэрыяльна падтрымаць чалавека, які сьвядома абраў такі занятак без разьліку на любога кшталту прыбыткі.

На аб'яву Галіны Люмаравай ужо пачалі адгукацца неабыякавыя землякі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства