viasna on patreon

Судзьдзя Валеры Есьман з Цэнтральнага раённага суду не задаволіў скаргу Святланы Завадзкай на сьледчых пракуратуры Цэнтральнага раёна Менску.

2005 2005-11-12T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

11 лістапада ў Цэнтральным раённым судзе Менску разглядалася скарга Сьвятланы Завадзкай на сьледчых пракуратуры. Жонка зьніклага апэратара ОРТ Зьмітра Завадзкага скардзілася ў суд з тае прычыны, што не была заведзеная крымінальная справа супраць амонаўца Юрыя Давідовіча, які зьбіў яе падчас акцыі напаміну пра зьніклых апазыцыянэраў на Кастрычніцкай плошчы 7 ліпеня. Пачалося паседжаньне з таго, што судзьдзя Валер Есьман ня даў дазволу праваабаронцу Алегу Гулаку абараняць у судзе інтарэсы Сьвятланы Завадзкай. Далей суд прагледзеў відэастужку тых падзеяў. Але, паводле Сьвятланы Завадзкай, відэастужка была змантажаваная: “Аказалася, што стужка часткова сьцёртая. Раней пасьля моманту, як мяне ўдарыў міліцыянт, быў добра відаць ягоны твар. На твары няма ніякіх сьлядоў сутычкі, няма крыві ці драпінаў. Але замест гэтага кавалка ў стужцы зьявіўся запіс нейкай праграмы ОРТ. Пракурор сказаў, што такую стужку з ОРТ перадалі ў пракуратуру, але ў судзе прысутнічалі прадстаўнікі бюро ОРТ у Беларусі. Яны пацьвердзілі, што ў стужцы, якую перадалі ў пракуратуру, гэтага кавалку не было. Увогуле, іх стужка была на 35 хвілінаў, а тут паказалі фрагмэнт толькі на дзьве хвіліны. Таму я лічу, што матэрыялы праверкі яўна сфальшавалі”.
Пасьля вывучэньня іншых дакумэнтаў судзьдзя Валер Есьман агалосіў вэрдыкт, паводле якога скарга Сьвятланы Завадзкай на пракуратуру не задаволеная. Сьвятлана Завадзкая заявіла, што не пагаджаецца з гэтым рашэньнем і будзе скардзіцца ў вышэйшую судовую інстанцыю — у Менскі гарадзкі суд.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства