viasna on patreon

Гародня: Судовы абсурд

2010 2010-02-16T15:34:34+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гарадзенскі абласны суд сваім вызначэннем адмовіў у разглядзе скаргі Гродзенскай абласной арганізацыі партыі БСДГ.

Грамадоўцы скардзіліся на рашэнне прэзідыума Гарадзенскага абласнога Савету дэпутатаў і Гарадзенскага выканаўчага камітэту ад 8 лютага на неўключэнне іх прадстаўніка Уладзіміра Хільмановіча ў склад акруговай камісіі па Ліможскай выбарчай акрузе №6 Суддзя Людміла Малючок абгрунтавала такое рашэнне тым, што суд ужо разглядаў аналагічную скаргу Гарадзенскай арганізацыі БСДГ на неўключэнне яе прадстаўніка Віктара Сазонава ў склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.

Гарадзенскія грамадоўцы перакананыя, што такое вызначэнне суду з’яўляецца незаконным і нават абсурдным, паколькі гутарка ідзе пра выбарчыя камісіі рознага роўню. Да таго ж скарга падавалася па факце неўключэння ў акруговую камісію зусім іншага актывіста БСДГ. Па меркаванні суду атрымваецца, што адно рашэнне суду на канкрэтным этапе выбарчага працэсу, забараняе разгляд у судовым парадку скаргаў іншага кшталту. Акрамя ўсяго ў скарзе змяшчалася просьба ў адпаведнасці з законам даць адказ на беларускай мове, што Гарадзенскі абласны суд не выканаў, даслаўшы сваё вызначэнне на рускай мове.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства