viasna on patreon

Маладафронтаўцу пагражаюць крымінальнай справаю за ўхіленьне ад войска

2010 2010-02-19T10:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vojska.jpg

Актывісту баранавіцкай філіі арганізацыі "Малады фронт" і стыпендыяту праграмы Кастуся Каліноўскага Пятру Рузаву, пагражаюць крымінальнай справаю за ўхіленьне ад вайсковай службы.

Па словах Пятра яшчэ ў мінулым годзе супраць яго было ўзбуджана крымінальная справа, і ён атрымаў два штрафы за тое, што не зьявіўся на медыцынскі агляд у ваенкамат у час, калі ён знаходзіўся за межамі Беларусі. Пасля гэтага ён прынёс у ваенкамат даведку, што зьяўляецца студэнтам, і справа ў пракуратуры супраць яго было спынена. Але 18 лютага маці маладафронтаўца патэлефанаваў сьледчы баранавіцкага РАУС і паведаміў, што супраць Пятра зноў распачата крымінальная справа за ўхіленьне ад вайсковай службы. Аднак у гэты раз, апроч абвінавачваньня ва ўхіленьні ад мерапрыемстваў прызыву яму яшчэ інкрымінуюць падробку дакумантаў. У ваенкамаце палічылі, што даведка, выдадзеная Познаньскім унівэрсітэтам, падробленая. Сьледчы запатрабаваў неадкладнага вяртаньня Рузава ў Беларусь для дачы пісьмовых сьведчаньняў і пагражаў, што па наяўных дамоўленасьцях паміж Беларусьсю і Польшчаю маладафронтаўца дэпартуюць.

Паралельна з гэтым робяцца спробы ва ўзбуджэньні крымінальнай справы актывіста баранавіцкага Маладога Фронта стыпендыята праграмы Каліноўскага, Былінскага Сямёна. Увесну 2009 года Сямёна таксама абвінавацілі ва ўхіленьні ад службы. У судзе яму далі штраф 1 750 000 беларускіх рублёў. А зараз з-за няплаты ўзбуджаюць крымінальную справу.

Для баранавіцкага каардынатара Маладога Фронта, Ластавецкага Арцёма, стала ўжо звыклай справай хадзіць у ваенкамат па позвах па надуманых прычынах, такіх напрыклад як “прызыўная трывога”.

Па меркаваньні маладафронтаўцаў усё гэта бярэ пачатак зь летняй антыкарупцыйнай кампаніі, якая праводзіцца Маладым Фронтам горада Баранавічы. З усяго гэтага можна зрабіць выснову, што Баранавіцкі ваенкамат ператварыўся ў рэпрэсіўны апарат, які кіруецца інтарэсамі наскрозь прагнілага ад карупцыі мэра г. Баранавічы В.І. Дзічкоўскага. Робіцца відавочным, што дадзеныя факты - плады яго мсьцівых падахвочваньняў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства