viasna on patreon

Віцебск: Дэмакраты будуць канкураваць, па меньшай меры, у 11 акругах

2010 2010-02-22T18:52:15+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Больш за 60 ініцыятыўных групаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета зарэгістравана ў акруговых выбарчых камісіях. Пра гэта паведаміў старшыня Віцебскай абласной выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26-га склікання Уладзімір Мядзелец.

Згодна з афіцыйнымі звесткамі, у 46 акругах зарэгістравана па адной ініцыятыўнай групе, у 10 - па дзве. У тым ліку па дзве ініцыятыўныя групы зарэгістравалі сябры АГП, БХД і грамадскага аб'яднання "Белая Русь", пяць - Партыі БНФ,  па адной -  КПБ і Руху "За Свабоду", шэсць - Партыя свабоды і прагрэсу, сем - БСДП (Народная Грамада). У 4 акругах не зарэгістравана ніводнай ініцыятыўнай групы.

У Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў зарэгістравана больш за 40 ініцыятыўных групаў. Дэмакраты будуць канкураваць, па меньшай меры, у 11 выбарчых акругах.

Большасць гэтых групаў маюць партыйную аснову. А менавіта: 14 ініцыятыўных групаў - БХД, 9 - Партыя свабоды і прагрэсу, 5 - БСДП (Народная Грамада), 6 - Партыя БНФ, 3 - Рух "За Свабоду", 2 - АГП і 1 - Партыя зялёных.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства