Орша: Выпадкаў адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў не зафіксавана
У Аршанскім рэгіёне сярод асобаў, якія вылучаюцца шляхам збору подпісаў, сустракаюцца актывісты розных палітычных партый і грамадскіх арганізацый.
У ліку тых, чые ініцыятыўныя групы зарэгістраваныя, па адным прадстаўніку ад Партыі БНФ, аргкамітэта БСДП (Народная Грамада) і Руху "За Свабоду", тры - аргкамітэта БХД, чатыры - БСДП (Грамада). Зарэгістравана таксама ініцыятыўная група лідара мясцовага аддзялення РГА "Беларускі Хельсінкскі камітэт" Васіля Бераснева.
Гэтыя групы павінны будуць у тэрмін да 15 сакавіка правесці збор подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне сваіх прэтэндэнтаў кандыдатамі ў дэпутаты.
Выпадкаў адмовы ў рэгістрацыі ініцыятыўных групаў не адзначана. Некаторыя палітычныя партыі, напрыклад, "Справядлівы свет", плануюць вылучаць кандыдатаў на партыйных з'ездах, а не шляхам збору подпісаў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"