viasna on patreon

Пінск: падчас рэгістрацыі ініцыятыўных групаў апазіцыйным кандыдатам нагадвалі пра забароненыя для пікетавання месцы

2010 2010-02-24T18:50:20+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pinsk_rashenne157.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пінскі гарвыканкам прыняў рашэнне № 157 аб вызначэнні і забароне месцаў для пікетавання з мэтай збора подпісаў  выбаршчыкаў па вылучэнні кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў.

Кандыдатам ад апазіцыі пры рэгістрацыі ініцыятыўных групаў выдавалі ксэракопію дакумэнта прынятага рашэння.

Пра месцы, дазволеныя да пікетавання, у рашэнні гаворыцца, што пікетаванне можа праводзіцца “у любых прыгодных для гэтай мэты месцах, за выключэннем месцаў, вызначаных у пункце 2” дадзенага рашэння. Пад другім пунктам пералічаны месцы забароны пікетавання, у тым ліку наступныя месцы: на адлегласьці 100 метраў – ад будынкаў ворганаў дзяржаўнага кіравання, прамысловых прадпрыемстваў, тэрыторый арганізацый, якія забяспечваюць абаронадзейнасць, бяспеку дзяржавы і жыццядзейнасць насельніцтва (грамадскі транпарт, аўтобусныя прыпынкі, бальніцы, аптэкі, інтэрнаты, адукацыйныя ўстановы, дзіцячыя садкі, спартыўныя аб’екты, культавыя аб’екты і іншыя). У цэнтры горада амаль немагчыма знайсці месца, якое б не трапіла пад забарону.

Рашэнне Пінскага гарвыканкама, выданае на рукі кандыдатам, фактычна з’яўляецца абмежаваннем агітацыі на цэнтральных вуліцах горада. У рашэннях гарвыканкамаў па Брэсцкай вобласці назіраецца тэндэнцыя – чым большы горад, тым шырэйшы спіс забароненых для пікетавання месцаў.

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"


 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства