viasna on patreon

Работа выбарчых камісій абсалютна празрыстая, лічыць Л.Ярмошына

2010 2010-02-25T18:10:24+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jarmoszyna.jpg

Работа выбарчых камісій абсалютна празрыстая. Аб гэтым сказала старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенню рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына ў інтэрв'ю часопісу "Беларуская думка".

Паводле слоў Лідзіі Ярмошынай, Беларусь адна з першых на прасторах Еўропы прыняла і замацавала ў заканадаўстве наяўнасць інстытута наглядальнікаў за выбарамі. Нашымі законамі прадугледжаны як нацыянальныя наглядальнікі за выбарамі, так і міжнародныя.

Нацыянальных наглядальнікаў за працэдурай выбараў маюць права накіроўваць тыя ж структуры і калектывы, якія вылучаюць прадстаўнікоў у склад выбарчых камісій. "Гэта значыць палітычныя партыі, грамадскія аб'яднанні, прадстаўнікі працоўных калектываў і грамадзяне шляхам падачы заявы з дзесяткам подпісаў. Такім чынам пры жаданні, калі ў чалавека сапраўды ёсць гэта імкненне, наглядальнікам можа стаць кожны", - сказала Лідзія Ярмошына.

Акрамя таго, назіраць за выбарамі могуць дэпутаты ўсіх узроўняў і давераныя асобы кандыдатаў у дэпутаты. "А яшчэ на выбарчых участках і на пасяджэннях выбарчых камісій маюць права прысутнічаць прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі, - дадала Лідзія Ярмошына. - Прычым не правяраецца, ці накіроўваецца гэты журналіст на асвятленне выбараў, ці працуе ён у СМІ на пастаяннай аснове - кожны, хто мае пасведчанне нават грамадскага карэспандэнта, мае права прысутнічаць на ўчастку і назіраць за работай камісіі".

Старшыня Цэнтрвыбаркама пераканана, што прасачыць за законнасцю выбарчай працэдуры не складана. "Калі грамадзяне чамусьці не давяраюць, яны маюць права самі прыйсці і паглядзець на выбары ў якасці наглядальнікаў, - сказала Лідзія Ярмошына. - У тым ліку і тое, як падлічваюцца галасы. Таму лічу, што нашу выбарчую працэдуру можна аднесці да катэгорыі найбольш публічных і празрыстых".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства