viasna on patreon

Гомельская вобласць: пра выбары - ні плакатаў, ні абвестак

2010 2010-02-26T09:54:08+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Падрыхтоўка да выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў вядзецца ўжо больш за месяц. З 14 лютага ідзе вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, зборшчыкі подпісаў ходзяць па кватэрах выбаршчыкаў. Але наколькі грамадзяне праінфармаваныя аб выбарах?

Не сакрэт, што адным з найбольш даступных сродкаў інфармавання з’яўляюцца плакаты і транспаранты. Многія выбаршчыкі могуць не звяртаць увагу на афіцыйныя паведамленні ў СМІ, ячшэ меньш верагоднасць, што яны прачытаюць аб выбарах на інтэрнет-сайтах дзяржорганаў. Аднак нельга не заўважыць плакат ці транспарант, які вывешаны ў людным месцы.

Аднак калі прайсціся па Светлагорску, аднаму з буйных гарадоў Гомельскай вобласці, то можна заўважыць: якой-небудзь знешняй інфармацыі аб выбарах дагэтуль няма. Аналагічная сітуацыя і ў суседнім Жлобіне, і ў Рагачове. Ні выканкамы, ні выбарчыя камісіі пакуль не распаўсюдзілі якіх-небудзь плакатаў ці абвестак.

Тым часам ініцыятыўныя групы вядуць збор подпісаў выбаршчыкаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты. Распаўсюджваць пры гэтым якія-небудзь матэрыялы не дазваляецца, бо гэта можа быць ацэнена ўладамі як агітацыя за яшчэ не зарэгістраванага кандыдата. Такім чынам, зборшчыкі подпісаў вымушаныя грукаць у дзверы жыхароў, якія дагэтуль не атрымалі інфармацыі аб сёлетніх выбарах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства