Учора ў Пінску стала на двух кандыдатаў болей. Брэсцкі абласны суд абавязаў зарэгістраваць двух кандыдатаў у дэпутаты Пінскага гарадзкога Савету, якім было адмолена ў рэгістрацыі на падставе быццам бы большай за 15% колькасьці несапраўдных подпісаў.
Пінская гарадская выбарчая камісія 30 студзеня 2003 г. адмовіла ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты сп.сп. Аўсеенка Аляксандру і Бахцераву Юрыю ў Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў. Спадар Аўсеенка сабраў 78 подпісаў, з якіх Пінская камісія прызнала сапраўднымі 74, што на адну меней чым патрэбна для рэгістрацыі. Спадар Бахцераў сабраў 83 подпіса, 6 (шэсьць) былі прызнаны несапраўднымі, засталося сапраўднымі 77 подпісаў. Але яго не зарэгістравалі на падставе таго, што агульная колькасць несапраўдных подпісаў прывысіла 15% ад колькасьці ўзятых на праверку подпісаў.
У панядзелак, 03 лютага2003 абодва прэтэндэнта падалі скаргі ў Брэсцкую абласную выбарчаю камісію, якая толькі 08 лютага 2003 г., з парушэньнем заканадаўства, разгледзіла скаргі і падтрымала рашэнні Пінскай гарадской камісіі.
Не дачакаўшыся разгляду скаргаў Брэсцкай абласной выбарчай камісіяй, 09 лютага 2003 года Аляксандр Аўсеенка і Юры Бахцераў падалі скаргі ў суд Пінскага раёна і горада Пінска. Судовае паседжанне па справе Бахцерава адбылося 12 лютага. Суд вынес рашэнне ў адмове задаволіць скаргу. Судовае паседжанне па справе Аўсеенка цягнулася напрыканцы працоўнага дня 12 лютага і з раніцы 13 лютага. Суд поўнасцю разгледзіўшы справу вынес "определение", што гэтая справа і справа Бахцерава падсудны Брэсцкаму абласному суду. Падчас судовых паседжанняў высветліла, што Пінская гарадская камісія правярала подпісы праз пашпартны стол. Але дадзеныя з пашпартнага стала, якія былі прадстаўлены прадстаўніком камісіі, адрозніваліся ад дадзеных, якія былі пазначаныя у пашпартах грамадзянаў. Члены выбарчай камісіі не прыходзілі да тых, чыі подпісы яны забракавалі. Прадстаўнік камісіі (ім быў старшыня камісіі) прызнаў, што у двух выпадках камісія памылілася.
17 лютага 2003 года ў адкрытым паседжанні Брэсцкага абласнога суда пад старшынствам суддзі Алесік Галіны пры ўдзеле пракурора Васілевіч былі разгледзены справы Аўсеенкі Аляксандра і Бахцерава Юрыя.
Пракурор Васілевіч падтрымала скаргі Аўсеенкі Аляксандра і Бахцерава Юрыя аб адмене рашэнняў Пінскай гарадской выбарчай камісіі і Брэсцкай абласной выбарчай камісіі аб адмове ў рыгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Аўсеенкі Аляксандра і Бахцерава Юрыя ў Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў.
Суд прыняў рашэнне адмяніць рашэнне Пінскай гарадской выбарчай камісіі ад 30 студзеня 2003 г. і абласной выбарчай камісіі ад 08 лютага 2003 г. аб адмове ў рыгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты Аўсеенкі Аляксандра і Бахцерава Юрыя ў Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў і абавязаць Пінскую гарадскую камісію зарэгістраваць кандыдатамі ў дэпутаты Аўсеенку Аляксандра і Бахцерава Юрыя ў Пінскі гарадскі Савет дэпутатаў.
За дадатковай інфармацыяй зьвяртацца ў
Пінскае рэгіянальнае аддзяленне
грамадскага аб'яднаньня
"Праваабарончы цэнтр "Вясна":
(8-0165) 32 20 73
e-mail: viasna21@tut.by
Алесь Моргаль