Палітвязень Міхаіл Марыніч атрымаў інваліднасьць другой ступені
https://spring96.org./be/news/3182
2005
2005-11-17T10:00:00+0200
2005-11-17T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Інвалідам другой групы прызналі зьняволенага былога міністра і амбасадара Міхаіла Марыніча дактары з адмысловай камісіі міністэрства аховы здароўя, якія агледзелі вязьня 15 лістапада. Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла жонка Міхаіла Марыніча Тацяна, якая сустракалася зь ім ў калёніі. Былы міністар і амбасадар Міхаіл Марыніч цяпер праходзіць курс лячэньня ў рэспубліканскім турэмным шпіталі пры менскай калёніі, дзе ён адбывае пакараньне пазбаўленьнем волі на 3,5 гады. Напачатку года Міхаіл Марыніч перанёс у калёніі інсульт, ад наступстваў якога не пазбавіўся дагэтуль.