viasna on patreon

Шматдзетную сям'ю высяляюць з прыватнага дому

2010 2010-03-01T15:18:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/umanskaja01.jpg

Улады вырашылі зьнесьці прыватны дом, у якім жыве шматдзетная сям'я. Беззаконьне Менгарвыканкаму абскарджваецца ў гарадзкім судзе. У адчаі жыхары зьвяртаюцца таксама да грамадзянаў Беларусі й кіраўніка беларускай дзяржавы — на плоце й сьценах дома вывешаныя адпаведныя расьцяжкі.

На сьценах будынку па вуліцы Ўманскай, 49 вісяць таксама вытрымкі законаў, якія парушае выканкам. Такім чынам шматдзетная сям'я імкнецца прыцягнуць да праблемы ўвагу грамадзтва й гарадзкіх уладаў.

Суд Маскоўскага раёна г. Менску прыняў рашэньне пазбавіць правоў уласнасьці на прыватны дом (9 чалавек — тры сям'і, трое малых дзяцей) і перасяленьні жыхароў у дзьве сацыяльныя кватэры ў мікрараёне "Лошыцы" — у два разы меншай плошчы, і прымусовым прызнаньні права ўласнасьці на гэтыя кватэры.

Заўважым, што гэта не адзінкавы выпадак. З падобнымі праблемамі сутыкаюцца многія жыхары прыватнага сэктара ў Менску.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства