viasna on patreon

Артура Фінкевіча і актывістак “Маладой Беларусі” выклікалі да следчага

2010 2010-03-02T15:56:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/finkevich001.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўнік “Маладой Беларусі” Артур Фінкевіч тэрмінова выкліканы 3 сакавіка для дачы тлумачэнняў да следчага ўпраўлення ўнутраных спраў Менгарвыканкама.  Прычынай выкліку стала заява маці Ільлі Шчарбіцкага, якая сцвярджае, што сябры гэтай арганізацыі нібыта спрабуюць уцягнуць яе сына ў супрацьпраўную дэструктыўную дзейнасць, якая можа парушаць грамадскі парадак.

Аналагічныя выклікі таксама атрымалі актывісты “Маладой Беларусі” Анастасія Машчава і Вераніка Лазоўская.

Артур Фінкевіч расцэньвае гэтыя захады з боку ўладаў як спробу запалохаць актывістаў, што выказалі свой намер балатавацца дэпутатамі на выбарах у мясцовыя Саваеты па розных акругах Менска.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства