Барысаў: Спісы выбарчых участкаў - абмежаваным тыражом
У апошнім нумары газеты раённай вертыкалі "Адзінства" ад 27 лютага апублікавана рашэнне №213 Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта "Пра щтварэнне ўчасткаў для галасавання па выбарах дэпутатаў мясцовых Cаветаў дэпутатаў 26-га склікання", прынятае яшчэ 22 лютага.
Паводле гэтага рашэння, на тэрыторыі Барысаўскага раёна ўтворана 112 участкаў для галасавання. У дакуменце ўказаны адрасы, дзе размяшчаюцца цэнтры ўчасткаў, а таксама нумарацыя жылых дамоў, якія належаць да ўчасткаў.
Характэрна, што гэта рашэнне выканкама, як і большасць папярэдніх, якія тычацца арганізацыі выбараў, апублікавана ў суботнім нумары, хоць было прынята на пяць дзён раней, у панядзелак. Суботні нумар "Адзінства", у адрозненні ад таго, які мае рэкламны дадатак і выходзіць па серадах, распаўсюджваецца толькі па падпісцы і мае абмежаваны тыраж - 5 816 асобнікаў.
Усяго ў Барысаўскім раёне налічваецца больш за 140 тысяч выбаршчыкаў.
"Праваабаронцы за свабодныя выбары"