Івана Шылу не рэгіструюць назіральнікам у раённы выбаркам
Моладзевы актывіст Іван Шыла 1 сакавіка атрымаў адмоўны адказ на паседжанні Салігорскай выбарчай камісіі на зварот выбаршчыкаў, якія прапанавалі яго ў якасці назіральніка ў камісіі.
І. Шыла сабраў 10 подпісаў, аднак сябры камісіі засумнявалі ў двух падпісантах і прапанавалі сабраць подпісы яшчэ раз. Паводле Івана, ніякіх мерапрыемстваў па праверцы сапраўднасці інфармацыі, пададзенай у звароце грамадзянаў, не праводзілася. Ён адзначае, што першыя сем подпісаў належылі вядомым грамадскім актывістам Салігорска, астатнія былі сабраныя ў выбаршчыкаў раёна.
Нягледзячы на першую адмову, сёння, 2 сакавіка, Іван Шыла падаў паўторны зварот ад 12 грамадзянаў аб рэгістрацыі яго назіральнікам у раённую выбарчую камісію. Камісія разгледзіць яго ў трохдзённы тэрмін. Хаця, напрыклад, зварот БХК па вылучэнні назіральнікам кіраўніка мясцовай філіі Леаніда Мархоткі быў разгледжаны і афіцыйна зарэгістраваны ў гэты ж дзень.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”