Яшчэ аднаму актывісту Саюзу палякаў забаранілі выезд за мяжу
https://spring96.org./be/news/3190
2005
2005-11-18T10:00:00+0200
2005-11-18T10:00:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
18 лістапада ў Шчучыне анулявалі штамп у пашпарце аб дазволе выезду ва ўсе краіны сьвету Веславу Кеўляку — намесьніку старшыні Саюзу палякаў Беларусі на чале з Анжалікай Борыс, якую не прызнаюць улады.
Спадар Кеўляк прыехаў на чарговы допыт па справе аб запалохваньні дырэктара шчучынскага Дому польскага Віктара Богдана. У кабінэце сьледчага Андрэя Залогі знаходзілася супрацоўніца пашпартна-візавай службы, якая скасавала штамп. Веславу Кеўляку патлумачылі, што гэта зроблена праз тое, што ён зьяўляецца падазраваным па справе Богдана.
На допыт у Шчучын таксама прыехаў іншы намесьнік старшыні Саюзу палякаў Юзаф Пажэцкі. Яму забаранілі выезд за мяжу днямі, калі ён знаходзіўся на допыце ў абласной міліцыі, паведаміла “Радыё Свабода”.