Актывіста БХД Андруся Кашэўскага “закрылі” на 15 сутак
https://spring96.org./be/news/31905
2010
2010-03-04T10:22:17+0200
2010-03-04T10:22:17+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Тым самым улады пазбавілі магчымасці патэнцыйнага кандыдата ў дэпутаты мясцовых саветаў ад Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі своечасова здаць подпісы ў выбаркам дзеля рэгістрацыі.Сябра БХД са Смалявічаў Андрусь Кашэўскі збіраўся балатавацца ў Жодзінскі гарсавет. Ён быў затрыманы вечарам 3 сакавіка ў Менскім метро. Актывіста даставілі ў суд Ленінскага раёна, дзе ўчора ж адбыўся суд. Суддзя Навіцкая прысудзіла актывісту 15 сутак зняволення. Па папярэдніх звестках, Андруся Кашэўскага абвінавацілі ў супраціве міліцыянтам. У судзе адмовіліся паведаміць, за што дакладана асудзілі Кашэўскага.
У сталіцы Андрусь займаецца распаўсюдам газеты “Народная Воля”.