viasna on patreon

Аляксандр Лукашэнка прызнаны ў Кракаве персонай нон грата

2010 2010-03-04T10:32:28+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/krakau.jpg

Гарадская рада Кракава 3 сакавіка прыняла рэзалюцыю, у якой прызнала Аляксандра Лукашэнку персонай нон грата ў старажытнай сталіцы Польшчы. За рэзалюцыю прагаласавалі не ўсе чальцы рады, але пераважная большасць.

Як інфармуе РАР, чальцы рады таксама звярнуліся да Еўрапарламента з просьбай прыняць усе магчымыя эфектыўныя меры для абароны правоў палякаў, якіх пераследуюць у Беларусі.
У рэзалюцыі гаворыцца, што Лукашэнка будзе ў Кракаве персонай нон грата, пакуль не спыніцца парушэнне дэмакратычных і еўрапейскіх стандартаў у Беларусі.
Еўрарадыё нагадвае, што 9 сакавіка павінна пачаць працу беларуска-польская камісія, якая мусіць вырашыць канфлікт паміж беларускімі ўладамі і неафіцыйным Саюзам палякаў у Беларусі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства