viasna on patreon

Магілёў: Леаніду Падбярэцкаму пакуль не дазволілі збіраць подпісы ва ўніверсітэцкім інтэрнаце

2010 2010-03-04T13:35:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/padbiarecki-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Падбярэцкі

Леанід Падбярэцкі

Прэтэндэнт у кандыдаты ад БСДП (Г) Леанід Падбярэцкі ўсё яшчэ чакае дазволу ад кіраўніцтва Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Куляшова для збору подпісаў у студэнцкім інтэрнаце №1.

Сёння, 4 сакавіка, зранку кандыдат у дэпутаты патэлефанаваў у рэктарат МДУ, каб дазнацца, ці дазволіў рэктар навучальнай установы спадар Бандарэнка збор подпісаў у студэнцкім інтэрнаце.

У рэктараце Леаніду Падбярэцкаму сказалі, што рэктар перадаў вырашаць гэтае пытанне юрысту. Калі прэтэндэнт у кандыдаты звязаўся з юрыстам універсітэта, той сказаў, што дадзенае пытанне знаходзіцца ў яго на разглядзе і сп.Падбярэцкі атрымае пісьмовы адказ праз два тыдні, то бок пасля таго, як скончыцца збор подпісаў. Партыйны актывіст патлумачыў, што зараз ідуць выбары і ў яго няма часу чакаць, на што юрыст універсітэта папрасіў яго звязацца з ім заўтра.

Нагадаем, што 1 сакавіка Леаніда Падбярэцкага не пусцілі ў інтэрнат №1 Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова для збору подпісаў. Выхавальніца інтэрната Вольга Дзедавец каментавала сваё нежаданне пускаць прэтэндэнта ў кандыдаты тым, што збор подпісаў неабходна ўзгадніць з прарэктарам універсітэта па выхаваўчай працы Уладзімірам Ясевым. 2 сакавіка актывіст сустрэўся з прарэктарам, які параіў яму напісаць заяву на імя рэктара ўніверсітэта спадара Бандарэнкі з просьбай дазволіць збор подпісаў у студэнцкім інтэрнаце.  

 “Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства