Мастоўскі выканкам груба парушыў выбарчае заканадаўства
У адпаведнасці з артыкулам 34-35 Выбарчага Кодэкса Беларусі участковыя выбарчыя камісіі фармуюцца не пазьней чым за 45 дзен да выбараў. Заявы і пратаколы аб вылучэнні сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў прадстаўляюцца не пазьней чым за тры дні да даты фармавання камісіяў. У адпаведнасці з календарным планам мерапрыемстваў па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў 26 скліканьня, зацверджаных пастановай Цэнтральнай выбарчай камісіі Рэспублікі Беларусь дакуманты аб фармаванні камісіяў прадстаўляюцца да 07.03.2010 г. уключна, а паседжанні органаў па фарміраваньні камісіяў адбываюцца не пазьней 10.03.2010 г.
Аднак Мастоўскі выканкам, адказны за фармаванне выбарчых камісіяў, вывесіў абвестку, што прыём дакументаў па вылучэнні ў склад участковых выбарчых камісій будзе ажыццяўляцца да 5 сакавіка 2010 году. Застаецца толькі здагадвацца, адказныя асобы забылі паглядзець у Каляндарны план альбо проста не маюць адпаведнай кампетэнцыі ў арганізацыі выбараў.
Актывіст “Руху за свабоду”, актыўны ўдзельнік выбарчай кампаніі, Алесь Зарэмбюк рэзонна палічыў гэта парушэннем выбарчага заканадаўства і накіраваў адпаведныя скаргі ў раённую пракуратуру і ЦВК.
Рэакцыя ЦВК была хуткай. Алесю Зарэмбюку патэлефанаваў супрацоўнік арганізацыйна - прававога аддзела Цэнтральнай выбарчай камісіі Глеб Хмялёў і паведаміў пра тое, што праблема вырашана і прэтэндэнты змогуць рэалізаваць свае законныя правы.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”