Баранавіцкі гарвыканкам паабяцаў перагледзець сваё рашэнне аб колькасці месцаў для агітацыі
Баранавіцкі гарвыканкам паабяцаў перагледзець сваё рашэнне ад 12.02.2010 № 379 аб колькасці месцаў для агітацыі. Так сцвярджаецца ў лісце ад 04.03.2010г. № 01-15/824 за подпісам намесніка старшыні гарвыканкама Лазіцкага В.А., які атрымаў назіральнік ад ТБМ Сяргей Гоўша. Ліст стаў рэакцыяй на заяву назіральнік Сяргея Гоўшы пракурору г. Баранавічы Палыку І.Л. і старшыні Цэнтральнай камісіі Лідзіі Ярмошынай.
Сяргей Гоўша ў сваіх заявах звяртаў увагу, што згодна з рашэннем Баранавіцкага гарвыканкама ад 12.02.2010 № 379, “месцам для агітацыі” падчас выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў быў вызначаны стары парк гораду, зусім непрыдатны для гэтага.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары” ўжо паведамлялі, што Цэнтральная выбарчая камісія (ліст за подпісам Лідзіі Ярмошынай № 01-12/Я-26 ад 23.02.2010г.) прызнала, што рашэнне Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта аб вызначэнні месца для правядзення перадвыбарчай агітацыі падчас выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы ня ў поўнай меры адпавядае выбарчаму заканадаўству. ЦВК прапанавала Баранавіцкаму гарвыканкаму перагледзець сваё рашэнне і ўнесці ў яго адпаведныя змены. І зараз Баранавіцкі гарвыканкам даслаў ліст Сяргею Гоўшы і паабяцаў перагледзець сваё рашэнне аб колькасці месцаў для агітацыі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”