viasna on patreon

На Гомельшчыне 2 300 прэтэндэнтаў падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі ў дэпутаты

2010 2010-03-05T20:13:19+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pretendenty.jpg

У выбарчыя камісіі Гомельскай вобласці на 5 сакавіка пададзены дакументы на рэгістрацыю 2 298 кандыдатаў у дэпутаты.

Як паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыйна-кадравай працы аблвыканкама Аляксандр Вусаў, у сельскія саветы падалі дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі 1.807 чалавек, у пасялковыя — 105, гарадскія гарадоў раённага  падпарадкавання — 13, у Гомельскі гарадскі савет — 20, у раённыя саветы — 330, у абласны  савет — 23; 18 чалавек вылучаліся двума суб'ектамі — і шляхам збору подпісаў і працоўнымі калектывамі ці шляхам збору подпісаў і партыйным вылучэннем. Асноўная маса вылучалася адным суб'ектам, 61% — шляхам збору подпісаў, 37% — працоўнымі калектывамі. Партыі пакуль вылучылі 13 чалавек, з іх 11 вылучаны КПБ і два — АГП.

Выявілі жаданне стаць дэпутатамі некаторыя непрацуючыя — такіх вылучылася 42 чалавекі ў Саветы розных узроўняў. Плануецца выбраць 3 952 дэпутаты ва ўсе мясцовыя Саветы, з якіх 60 — у абласны Савет.

У жадаючых паўдзельнічаць у выбарах у якасці кандыдатаў ёсць час да 15 сакавіка, каб падаць дакументы на рэгістрацыю.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства