viasna on patreon

Гародня: Назіральніцу ад БХК аштрафавалі па месцы працы

2010 2010-03-07T08:53:47+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адміністрацыйная камісія Ленінскага раёну Гародні аштрафавала незалежную назіральніцу Святлану Рудкоўскую, якая была вылучана Радай “Беларускага Хельсінкскага камітэта”.

Нагадаем, што праблемы на працы ў спадарыні Рудкоўскай пачаліся пасля таго, як яна зарэгістравалася назіральніцай у акруговай выбарчай камісіі Пралетарскай акругі №17 па выбарах у абласны Савет. Яе, як старшыню ЖБК №8, абвінавацілі ў тым, што тэрыторыя, прылеглая да жылога дому гэтага кааператыву, засмечаная. Раней такіх праблемаў на працы ў Святланы Рудкоўскай ніколі не паўставала. У выніку незалежная назіральніца была аштрафаваная на суму адной базавай велічыні – 35 тысяч рублёў. Акрамя гэтага, на наступны дзень па позве Рудкоўская была выклікана ў адміністрацыю Ленінскага раёна, дзе кіраўнік аддзелу ЖКГ і добраўпарадкавання Аляксандар Архіпаў пагражаў ёй адміністрацыйнымі прадпісаннямі за нібыта іншыя парушэнні і палохаў адхіленнем з пасады і перадачай справы ў пракуратуру.   

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства