Магілёў. Прэтэндэнт у кандыдаты Мікалай Расюк застаўся без працы
Звальненне грамадскага актывіста было звязана са сканчэннем працоўнага кантракта, які з рабочым-будаўніком быў заключаны на год.
“Учора, - гаворыць Мікалай Расюк, - пасля працоўнага дня мне патэлефанавалі з аддзела кадраў і сказалі, што ў аўторак я магу прыходзіць за сваёй працоўнай кніжкай і што мне перавялі мой апошні заробак, які я магу зняць са сваёй пластыкавай карткі”.
Мікалай Расюк связвае сваё звальненне з палітычнай і грамадскай дзейнасцю.
“На працы я заўсёды змагаўся за правы працоўных, - гаворыць Мікалай, - бо будаўнічая галіна, гэта як раз тое месца дзе парушаюцца ўсе правы працоўных, а гэта і аплата працы і парушэнне тэхнікі бяспекі. Тут не працуюць ні законы, ні нарматыўна-тэхнічныя акты. Рабочыя працуюць як рабы па 10-12 гадзінаў замест агульнапрынятых васьмі, у замен на гэта начальства заплюшчвае вочы на п’янства рабочых”.
Сваё звальненне грамадскі актывіст збіраецца абскарджваць у суддзе.
“З усімі рабочымі быў заключаны кантракт на тры гады, - гаворыць Мікалай Расюк, - са мной жа – на адзін год. Я бачу ў гэтым праяву дыскрымінацыі. Я чалавек працавіты і маю шэраг узнагародаў і ўдзячнасцяў ад кіраўніцтва раённага і абласнога ўзроўня за сваю працу, а са мной вось так узялі і паступілі”.
Нагадаем, што Мікалай Расюк працаваў апошнія сем год электрыкам у ААТ “Лаўсанбуд” у будаўнічым ўпраўленні №129. За месяц да свайго звальнення ён атрымаў пісьмовае уведамлене аб тым, што з ім будзе расторгнуты працоўны кантракт.
Нягледзячы на пагрозу застацца без працы, ён працягнуў удзел у выбарчай кампаніі і зараз яго ініцыятыўная група працягвае збор подпісаў па вылучэнню яго кандыдатам у дэпутаты ў гарадскі і абласны Саветы дэпутатаў.
Нагадаем, што Мікалай Расюк у 2007 годзе ўжо балатаваўся ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Тады, па афіцыйных звестках, ён набраў 32% галасоў выбаршчыкаў, што было адным з самых высокіх афіцыйных вынікаў прадстаўніка ад апазіцыі ў Беларусі. Пазней, у 2008 г Мікалай балатаваўся ў Палату Прадстаўнікоў НС РБ, дзе ягоным апанентам выступіў кандыдат ад улады Яўген Мельнікаў. У тым годзе па афіцыйных звестках актывіст набраў каля 20%.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”