viasna on patreon

Звольнены прафсаюзны актывіст вылучаецца кандыдатам у дэпутаты

2010 2010-03-07T09:23:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/loban_u.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Профсоюзный активист РЭП Юрий Лобан

Профсоюзный активист РЭП Юрий Лобан

Прадстаўнік прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) па Менскай вобласці Мікалай Пахабаў паведаміў, што, прынамсі, дзевяць сяброў незалежнага прафсаюзу будуць спрабаваць зарэгістравацца кандыдатамі ў дэпутаты мясцовых Саветаў 26 склікання ў сталічнай вобласці шляхам збору подпісаў.

Найбольшая колькасць патэнцыйных кандыдатаў - чатыры - збіраюць подпісы ў Жодзіна. Сярод іх прафсаюзны актывіст РЭП Юры Лобан, чыё звальненне ў канцы мінулага году з Беларускага аўтамабільнага заводу і акцыі ў яго падтрымку выклікалі вялікі рэзананс у сродках масавай інфармацыі ў Беларусі і за яе межамі.

Генеральны сакратар Міжнароднай Федэрацыі металістаў (МФМ) Юркі Райна звярнуўся да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з лістом, у якім утрымлівалася просьба прыняць меры з нагоды непадаўжэння кантракту з прафсаюзным актывістам.

Тым не менш, пяцігадовы кантракт з Лобаном не быў падоўжаны, нягледзячы на наяўнасць падазяк, адсутнасць заўвагаў і малалетнюю дачку.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства