Мазыр: Інфармаванне пра выбарчую кампанію спынілася на студзені
https://spring96.org./be/news/31989
2010
2010-03-07T18:12:12+0200
2010-03-07T18:12:12+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
З самага пачатку выбарчай кампаніі прынята не так ужо і мала дакументаў, датычных выбарчай кампаніі ў Мазырскім раёне, якія наўпрост тычацца выбаршчыкаў і асабліва ўдзельнікаў выбараў. Гэта рашэнні райвыканкама аб месцах, дзе забаронена пікетаванне па збору подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты, межы і нумары выбарчых участкаў, месцы іх знаходжання і г.д.
Але ўсё, што зроблена на сайце Мазырскага райвыканкама і размешчана на www. mozyrisp.gov.by тычыцца толькі пачатку выбарчай кампаніі за судзень 2010 года.
З чым гэта звязана? Можна спецыялістаў ва ўладных структурах бракуе? Ці свядомае абмежаванне ў інфармацыі?
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”