Калінкавічы: Новыя імёны на дэпутатства ў аблсавеце і райсавеце
Калектывы хлебазавода і прадпрыемства «Камунальнік Калінкавічскі» вылучылі кандыдатам у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета па Калінкавічскай выбарчай акрузе №35 начальніка ўпраўлення ЖКГ Гомельскага аблвыканкама Алега Барысенку. Пра гэта паведамляе раённая газета «Калінкавічскія навіны», рэдактар якой – Іван Гарыст з'яўляецца дэпутатам аблсавета 25 склікання ад Мелірыятыўнай акругі №36. Канкурэнцыю начальніку абласнога ўпраўлення ЖКГ Барысенку на выбарах у аблсавет па Калінкавічскай акрузе складзе (пры ўмове рэгістрацыі) абласны каардынатар па стварэнню Партыі БХД Тамара Зайцава.
Прадбачыцца ратацыя не толькі дэпутатаў абласнога Савета ад Калінкавічаў, але і раённага Савета. Так, калектыў газанапаўняльнай станцыі РУП «Калінкавічырайгаз» вылучыў кандыдатам у дэпутаты раённага Савета Віктара Пянько, які раней не быў «народным выбраннікам», прынамсі, як і Таццяна Цалавальнікава, вылучаная сярэдняй школай №1 райцэнтра.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”