viasna on patreon

Гомель: «Улёткавага бума не будзе»

2010 2010-03-07T20:09:33+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляе газета «Гомельская праўда» у артыкуле «Листовочного бума не будет», агітацыйныя ўлеткі будуць размяшчацца на рэкламных і інфармацыйных шчытах і тумбах прыпынкаў грамадскага транспарту. «Гэта цывілізавана і вельмі зручна», - сцвярджае газета.

З такім меркаваннем не згодны сябра Уладзімірскай акруговай камісіі №11 Гомеля, праваабаронца Леанід Судаленка. «Гэта рашэнне гарвыканкама, у акруговых камісіях яно не абмяркоўвалася. Згода Канстытуцыі, кожны мае права без усякіх абмежаванняў распаўсюджваць любую інфармацыю», - упэўнены праваабаронца. Ен лічыць, што дадзенае рашэнне ў значнай ступені ускладніць агітацыю для кандыдатаў, таму што яны самі вызначаюць месцы, зручныя для выбаршчыкаў, дзе можна размясціць сваю перадвыбарчую праграму.

Згодна рашэнню, на галоўнай вуліцы горада Савецкай агітацыйныя ўлеткі можна будзе размясціць на 8 стэндах і двух планшэтах, на Рэчыцкай шашы будзе 6 стэндаў, два планшэты і тумба, на плошчы Леніна — адзін стэнд.

А вось згодна рашэнню адміністрацыі Чыгуначнага раена Гомеля, усе інфармацыйныя шчыты — а іх ў раене (з насельніцтвам каля 170 тыс. чалавек) будзе тры, будуць размешчаны ў паселку Касцюкоўка. Прынамсі, там жа, ў Касцюкоўцы вызначана і адно з памяшканняў для сустрэч з выбаршчыкамі. Агітацыйныя матэрыялы ў Чыгуначным раене можна будзе размясіць на 21-ым стэндзе на прыпынках раена, 9 з якіх — у мікрараене «Сельмаш». Яшчэ вызначана 10 стэндаў і планшэтаў «Гомельскага агенства па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельнаму кадастру».

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства