Арыштаваны вернік Іван Міхайлаў сёньня будзе адпушчаны пад падпіску
Калегія Мінскага абласнога суду сёньня разгледзела касацыйную скаргу верніка Івана Міхайлава, якога 1 лютага пакаралі арыштам на 3 месяцы за ўхіленне ад вайсковай службы.
Разгледзеўшы сутнасьць справы суддзя прыйшла да высновы, што следства па справе разгледзела ня ўсе акалічнасці і таму справу вярнулі на перагляд у суд Мінскага раёна новаму суддзю.
Прычым, мерай стрыманьня Івану Міхайлаву прызначаная падпіска аб нявыездзе. Падрабязнасьці ўдакладняюцца.
Нагадаем, што Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала вязьнем сумленьня Івана Міхайлава, якога 1 лютага суд Менскага раёну пакараў арыштам на тры месяцы, абвінаваціўшы ва ўхіленьні ад вайсковай службы. Міхайлаў кажа, што служыць у войску яму не дазваляюць рэлігійныя перакананьні і спасылаецца на Канстытуцыю Беларусі, якая гарантуе права на альтэрнатыўную службу. "Міжнародная амністыя" заклікала неадкладна вызваліць Івана Міхайлава.