Пракуратура Гарадзенскай вобласці адмовілася разглядаць скаргу БСДГ
https://spring96.org./be/news/32018
2010
2010-03-09T13:59:00+0200
2010-03-09T13:59:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/henprakuratura.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пракуратура Гарадзенскай вобласці адмовіла Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі БСДГ у разглядзе скаргі.
Грамадоўцы скардзіліся на вызначэнне Гарадзенскага абласнога суда аб адмове ў распачынанні грамадзянскай справы на рашэнне абласнога Савету дэпутатаў і абласнога выканаўчага камітэту па фармаванні складу акруговай выбарчай камісіі Ліможскай выбарчай акругі №6 па выбарах дэпутатаў у абласны савет.
Гарадзенская арганізацыя БСДГ лічыць, што адмова суда была неабгрунтаваная. Таму і звярнулася ў пракуратуру. Аднак і пракуратура па-сутнасці ўхілілася ад разгляду скаргі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”