viasna on patreon

Праваабаронцы заклікаюць улады забяспечыць права на справядлівы суд у справе Аўтуховіча і Асіпенкі

2010 2010-03-09T14:16:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/autuxovich-liavonau033006.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота Юліі Дарашкевіч

Фота Юліі Дарашкевіч

Праваабарончы цэнтр “Вясна” заклікае беларускія ўлады забяспечыць Мікалаю Аўтуховічу, Уладзімеру Асіпенку і ўсім абвінавачваемым па дадзенай крымінальнай справе права на яе справядлівы разгляд бесстароннім і незалежным судом у адкрытым судовым працэсе.

Праваабарончы цэнтр “Вясна” выказвае занепакоенасьць тым фактам, што  Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь будзе разглядаць дадзеную крымінальную справу ў якасці  суду першай інстанцыі. У сувязі з тым, што прысуд Вярхоўнага Суду РБ уступае ў законную сілу неадкладна пасьля яго вынясення і не падлягае абскарджваньню ў касацыйным парадку, дадзены факт, на думку праваабаронцаў, істотна абмяжоўвае правы абвінавачваемых на магчымасьць далейшага абскарджваньня вынесенага прысуду.

Улічваючы шырокі грамадскі рэзанас гэтай крымінальнай справы і сур’ёзнасьць прад’яўленых прадпрымальнікам абвінавачваньняў у мэтах гарантыі поўнага, аб’ектыўнага і ўсебаковага разгляду дадзенай справы ПЦ “Вясна” заклікае ўлады забяспечыць абвінавачваемым магчымасць абскардзіць вынесены прысуд у касацыйным парадку у калегіі суддзяў.

Дадзеная магчымасць магла б быць цалкам забяспечаная абвінавачваемым пры разглядзе крымінальнай справы у судах абласнога ўзроўню з далейшай судовай праверкай законнасьці вынесенага прысуду калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда Рэспублікі Беларусь.

Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства