viasna on patreon

Пакуль закон аб альтэрнатыўнай службе не прыняты, суды на вернікамі будуць працягвацца

2010 2010-03-09T15:26:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mihailau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 сакавіка калегія Менскага абласнога суду прызнала незаконным рашэньне суду Менскага раёна ў дачыненьні да моладзевага актывіста Яна Міхайлава і накіравала справу на перагляд.
Нагадаем, 1 лютага судзьдзя суду Менскага раёну А. Мініч пакараў маладзёна арыштам на тры месяцы па артыкуле 435 КК - "ухіленьне ад вайсковай службы" толькі за тое, што Міхайлаў  патрабаваў выканаць ягонае канстытуцыйнае права  на альтэрнатыўную службу.

Рашэнне калегіі Мінскага абласнога суду каментуе праваабаронца Валянцін Стэфановіч:

“Праваабарончы цэнтр “Вясна” ад самага спачатку заклікаў улады спыніць крымінальны пераслед Івана Міхайлава. Рэзананс вакол ягонай справы выліўся ў факт прызнаньня яго вязьнем сумленьня “Міжнароднай амністыяй”.  Адназначна, гэты пераслед звязаны з ягонымі асабістымі перакананьнямі.

Дадзеная справа яшчэ раз падкрэсліла праблему адсутнасьці інстытута грамадзянскай альтэрнатыўнай службы ў Беларусі. Між тым, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе грамадзянам праходжаньне вайсковай службы у тым ліку і шляхам альтэрнатыўнай. Аднак адпаведны закон так і не быў прыняты беларускім парламентам з моманту прыняцьця Канстытуцыі ў 1994 годзе. Маецца таксама і рашэньне Канстытуцыйнага суда 2000 года, у якім было адзначана, што парламент павінен прыняць адпаведны закон, а грамадзяне маюць права на альтэрнатыўную службу.

Мы вітаем сённяшняе рашэньне Менаблсуда і спадзеямся на спыненьне крымінальнага пераследу верніка Івана Міхайлава, а таксама на хутчэйшае прыняцьце адпаведнага закона Палатай Прадстаўнікоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства