viasna on patreon

Сёньня ў Польшчу беларускія памежнікі не пусьцілі дзьвюх актывістак непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў: Інэсу Тодрык і Анжаліку Арэхву.

2005 2005-11-23T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яны зьбіраліся ехаць цягніком а 10-й гадзіне раніцы з Горадні ў Беласток па службовых справах. Памежнік, які ўзяў іх дакументы для праверкі, празь некаторы час вярнуў пашпарты назад і ня змог патлумачыць прычыны адмовы ў выезьдзе за мяжу. Адзінае, што ён параіў - прыйсьці да наступнага цягніка а 14-й гадзіне, тады, маўляў, будзе вышэйшае начальства і калі ізноў не прапусьцяць, то абавязкова патлумачаць прычыну.

Анжаліку Арэхву за апошні месяц беларускія памежнікі ужо трэці раз не прапускаюць за мяжу. Раней яны сумняваліся ў сапраўднасьці пячаткі ў пашпарце “Ва ўсе краіны сьвету”, але пасьля праверкі пашпарта высьветлілася, што пячатка сапраўдная.

Сёньня ж у Польшчу разам з Анжалікай Арэхвай і Інэсай Тодрык ехалі Тадэвуш Гавін і Зыгмунт Пелуць, якія таксама зьяўляюцца сябрамі непрызнанага Саюзу палякаў Беларусі. У іх праблемаў на мяжы не было. А ўчора ў Польшчу выехала Анжаліка Борыс і Мечыслаў Яскевіч, паведамляе «Радыё Свабода».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства