viasna on patreon

Л. Ярмошына прапануае віцебскай вертыкалі праверыць правільнасць “нарэзкі” акругаў

2010 2010-03-11T10:28:21+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

“Праваабаронцы за свабодныя выбары” паведамлялі, што пры “нарэзцы” выбарчых акругаў у Віцебскай вобласці мясцовымі назіральнікамі былі зафіксаваныя істотныя адхіленні ад патрабаванняў выбарчага заканадаўства. Толькі ў адным з дваццаці аднаго раёна Віцебскай вобласці - у Бешансковіцкім раёне, не было парушана патрабаванне артыкула 15 Выбарчага кодэкса, дзе выразна гаварыцца пра тое, што “Выбарчыя акругі ўтвараюцца з прыкладна роўнай колькасцю выбаршчыкаў: адхіленне колькасці выбаршчыкаў у выбарчай акрузе па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ад сярэдняй колькасці выбаршчыкаў, якія прыходзяцца на выбарчую акругу па Рэспубліцы Беларусь, а ў выбарчай акрузе па выбарах дэпутатаў адпаведных мясцовых Саветаў дэпутатаў - ад сярэдняй колькасці выбаршчыкаў, якія прыходзяцца на выбарчую акругу па выбарах у дадзены мясцовы Савет дэпутатаў, як правіла, не можа перавышаць 10 адсоткаў”.

У сувязі з выяўленымі неадпаведнасцямі патрабаванням закона ў канцы лютага віцебскі грамадскі актывіст Валерый Міснікаў звярнуўся ў Цэнтральную выбарчую камісію з заявай, у якой адзіным спосабам скасавання парушэнняў назваў перафармаванне выбарчых акруг.

У адказе на гэтую заяву старшыня ЦВК Л. М. Ярмошына паведаміла, што “з нагоды стварэння выбарчых акругаў у шэрагу раёнаў Віцебскай вобласці інфармуем, што Цэнтральная камісія звярнулася да старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта з просьбай правесці праверку выканання заканадаўства пры стварэнні выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў на тэрыторыі Віцебскай вобласці. У выпадку перавышэння дапушчальных адхіленняў у колькасці выбаршчыкаў прапанавана ўстанавіць іх прычыну і вырашыць пытанне аб адказнасці вінаватых асобаў”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства