viasna on patreon

Барысаўскім райвыканкамам “дзяржаўная таямніца” захаваная (+ фота)

2010 2010-03-11T10:36:13+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ulasava-barysau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
С. Власова записала на бумаге \"свой\" номер телефона

С. Власова записала на бумаге \"свой\" номер телефона

10 сакавіка - крайні тэрмін фармавання складаў участковых выбарчых камісій. Аднак звароты барысаўскіх праваабаронцаў і лідэраў мясцовых арганізацый палітычных партый  у арганізацыйны аддзел Барысаўскага райвыканкама з просьбай паведаміць аб даце паседжання выканаўчага камітэта для таго, каб прысутнічаць на ім, засталіся без адказу.

Начальніца аддзела Святлана Уласава і супрацоўнік аддзела Павел Жуга на працягу працоўнага дня 9 сакавіка сцвярджалі, што не ведаюць, калі адбудзецца паседжанне, паведаміў кіраўнік барысаўскай арганізацыі АГП Міхаіл Васільеў.

Высілкі захаваць “дзяржаўную таямніцу” выглядалі некалькі анекдатычна. Святлана Уласава ўласнаручна запісала на паперы нібы свой нумар тэлефона, па якім прапанавала патэлефанаваць Міхаілу Васільеву  раніцай 10 сакавіка, паабяцаўшы адказаць на хвалюючае яго пытанне. Як высвятлілася, тэлефон, запісаны чыноўніцай, на самой справе належаў Барысаўскаму вузлу сувязі.

На інфармацыйным стэндзе  ў вестыбюлі райвыканкама ні 9 сакавіка да 18-55,  ні на наступны дзень, з 9.00 раніцы, так і не з'яўлялася ніякіх аб'яў аб часе правядзення паседжання райвыканкама.

Між тым, як “прызнаўся”, нарэшце Павел Жуга ў другой палове 10 сакавіка, паседжанне адбылося ў гэты дзень раніцай, пачаўшыся ў 9.30 раніцы. Аднак аб прынятым рашэнні выканкамам супрацоўнік аргаддзелу, натуральна, нічога не мог паведаміць Міхаілу Васільеву.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

Информационный стенд  в вестибюле райисполкома

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства