viasna on patreon

Л. Ярмошына: Створаная выканкамам кардынацыйна-кансультатыўная група - законная

2010 2010-03-11T11:08:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/jarmoshyna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Старшыня Цэнтрвыбаркаму Лідзія Ярмошына

Мы ўжо паведамлялі, што Браслаўскі раённы выканаўчы камітэт  стварыў кардынацыйна-кансультатыўную групу па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў (распараджэнне падпісана старшынёй Браслаўскага райвыканкама П. Гішкелюком), спасылаючыся на арт. 38 Выбарчага кодэкса, хаця ў дадзеным артыкуле не ўтрымліваецца ўказання выканаўчым органам улады на стварэнне якія-небудзь падобных груп.

У сувязі з фактам стварэння Браслаўскім райвыканкамам кардынацыйна-кансультатыўнай групы па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў дэпутатаў віцебскія грамадскія актывісты звярнуліся ў Цэнтральную выбарчую камісію і прасілі прыняць меры, накіраваныя на строгае захаванне органамі выканаўчай улады патрабаванняў артыкулаў 38 і 11 Выбарчага кодэкса.

У сваім адказе старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына паведаміла: “Што датычыць распараджэння старшыні Браслаўскага райвыканкама аб стварэнні кардынацыйна-кансультатыўнай групы па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы дэпутатаў дваццаць шостага склікання, то Цэнтральная камісія не ўгледжвае парушэння артыкула 38 Выбарчага кодэкса, зыходзячы з таго, што стаячыя перад выбарчымі камісіямі задачы з'яўляюцца комплекснымі: у іх рашэнні, акрамя выбарчых камісій, задзейнічаны шэраг дзяржаўных органаў, арганізацый, службовых асоб. У прыватнасці, гэта адносіцца да арганізацыі правядзення перадвыбарчых масавых мерапрыемстваў, выкарыстання сродкаў масавай інфармацыі ў выбарчай кампаніі, забеспячэння захаванасці выбарчай дакументацыі, складання і ўдакладненню спісаў выбаршчыкаў. Улічваючы дадзеныя акалічнасці, у Выбарчым кодэксе (артыкул 24) прадугледжаныя паўнамоцтвы дзяржорганаў у арганізацыі падрыхтоўкі выбараў. Выбар формаў і спосабаў рэалізацыі ўскладзеных абавязкаў ажыццяўляецца дзяржорганамі самастойна, у тым ліку і праз стварэнне ўказаных у Вашым звароце кардынацыйна-кансультатыўных груп. Такім чынам, у Цэнтральнай камісіі няма падстаў для прыняцця мераў рэагавання”.

Але рэагаванне ўладаў усё ж адбылося. Пасля звароту ў ЦВК з афіцыйнага сайта Браслаўскага райвыканкама знікла інфармацыя аб прынятым распараджэнні ад 1 лютага 2010 года № 41р “Аб мерах па падрыхтоўцы і правядзенню выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў 26 склікання”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства