viasna on patreon

Баранавіцкі гарвыканкам не спяшаецца мяняць сваё рашэнне пра вызначэнне месцаў для агітацыі

2010 2010-03-11T12:02:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mesca_ahitacyji_baranavichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Адзінае месца для агітацыі ў старым парку ў Баранавічах

Адзінае месца для агітацыі ў старым парку ў Баранавічах

10 сакавіка назіральнік Сяргей Гоўша накіраваў заявы пракурору і начальніку ГАУС Баранавічаў. У сваіх заявах ён паведамляе, што яшчэ 17 лютага звярнуўся ў пракуратуру аб неадпаведнасці арт.35 Канстытуцыі і Выбарчаму кодэксу рашэння Баранавіцкага гарвыканкама (№ 379 ад 12.02.2010) па вызначэнні месцаў для агітацыі падчас выбараў у мясцовыя Саветы. Пракуратура горада Баранавічы 18.02.2010г. (ліст №1р-2010) паведаміла С.Гоўшы, што яго заява накіравана старшыні Баранавіцкага гарвыканкама для разгляду і прыняцця рашэння па сутнасці. 4 сакавіка намеснік старшыні гарвыканкама Лазіцкі В.А. паведаміў, што ў рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама на бліжэйшым пасяджэнні будуць унесены змены і дапаўненні.

Сяргей Гоўша звяртае ўвагу пракурора і начальніка ГАУС Баранавічаў, што парушаны арт. 49-1 Выбарчага кодэксу, якім падчас выбараў вызначаны тэрмін разгляду зваротаў: “3 дні, а звароты, у якіх утрымліваюцца звесткі, патрабуючыя праверкі, разглядаюцца не пазней чым у 10-ці дзённы тэрмін з дня паступлення”. Сяргей Гоўша адзначае, што прайшло ўжо 20 дзён, а рашэнне да гэтага часу не прынята, не надрукавана, і адказу па сутнасці справы назіральнік не атрымаў.

На падставе вышэй выкладзенага Сяргей Гоўша просіць начальніка ГАУС прыцягнуць службовых асобаў да адказнасці, прадугледжанай заканадаўствам, а пракурора – прыняць меры пракурорскага рэагавання і забяспечыць выкананне Выбарчага кодэксу падчас выбарчай кампаніі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства