viasna on patreon

Гомельшчына: Ад АДС у склад участковых камісій трапілі толькі 19 прадстаўнікоў з 210 прапанаваных

2010 2010-03-11T15:00:26+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/adc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У склад участковых камісій у Гомельскай вобласці трапілі толькі 19 прадстаўнікоў кааліцыі АДС з 210 прапанаваных (100 - ад АГП і 110 – ад партыі «Справядлівы свет»). Наогул у створаныя камісіі ўвайшлі 87 прадстаўнікоў палітычных партый, з якіх 65 - праўладныя камуністы.  

У вобласці былі створаны больш за 1,1 тыс. участковых камісій, у якія ўвайшлі больш за 10,6 тыс. чалавек. У тым ліку ад гармадзянаў шляхам падачы заяў - 39%, ад працоўных калектываў - 23%, ад грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партый - 37%.

Нагадаем, што на мінулых мясцовых выбарах у 2007 годзе ў камісіях прысутнічала толькі партыя КПБ у складзе 19-ці чалавек, прадстаўнікі апазіцыйных партый увогуле не ўвайшлі ва ўчастковыя камісіі.

Старшыня абласной арганізацыі АГП Васіль Палякоў адзначыў, што рашэнне пра далейшы ўдзел у выбарчай кампаніі  будзе прымацца пасля 15 сакавіка - калі будуць вядомыя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства