viasna on patreon

Бульбаш – грамадзянін Рэспублікі Беларусь?

2010 2010-03-12T12:20:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/bulbash.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота advertology.ru

Фота advertology.ru

Напрыканцы 2008 года вядомы зараз на ўсю краіну вітэбскі актывіст Сяргей Каваленка звярнуўся ў адміністрацыю завода вінаградных вінаў  “Дыяніс”, разьмешчаны ў Мінскім раёне ў вёсцы Вендзелева, з прапановаю прыняць меры па выключэньні назвы “БульбашЪ” з асартыменту вырабляемых прадпрыемствам алкагольных напояў.

Ён абгрунтаваў сваю пазіцыю тым, што “па нацыянальнасці беларус, і калі бачу на прылаўках крамаў бутэлькі з надпісам “БульбашЪ”, то ўспрымаю убачанае як зьнявагу свайго нацыянальнага гонару і годнасьці.”

Дырэктар “Дыянісу” М. Лявончык не пагадзіўся з такім меркаваньнем і, у сваю чаргу, абвінаваціў С.Каваленку ў  “…распальваньні нацыянальнай варожасьці, зьнявазе нацыянальнага гонару і годнасьці і перасцярог ад такога памылковага і небяспечнага шляху”.

Аднак С.Каваленку такі адказ зусім незадаволіў і ён рапачаў пошукі ісьціны. За гэты час тэма “бульбаша” моцна абабілася ў кабінетах раённых і абласных пракуратур Віцебскай і Мінскай абласцей. У сваю чаргу пракуратуры накіроўвалі заявы С.Каваленкі ў суды, аднак  суддзі не бачылі ў тым парушэньняў дзеючага заканадаўства. Паволі “БульбашЪ” даклыпаў да  Вярхоўнага і Канстытуцыйнага судоў Рэспублікі Беларусь. Была падключаная нават  Адміністрацыя Прэзідэнта РБ. Аднак ізноў – дарэмна. Чыноўнікі-футбалісты ўмела адпасоўвалі ўсе звароты Каваленкі ў іншыя інстанцыі і зараз “бульбашовае” пытаньне часова затрымалася на полі аддзела апеляцый Нацыянальнага цэнтру інтэлектуальнай уласнасьці Дзяржкамітэту па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь. І вось 1 лютага 2010 года  з’явілася на свет экспертнае лінгвістычнае заключэньне. Спецыялісту-філолагу было зададзенае толькі адно пытаньне: “Якое значэньне ў сучаснай рускай мове [мае] слова Бульбаш і ці мае дадзенае слова негатыўную афарбоўку па-за сувяззю з кантэкстам выказваньня”.

У ролі эксперта выступіла кандыдат філалагічных навук Аксана Шчарбакова.

Дзейнасьць гэтага філолага нярэдка тычыцца разбору зыскаў, звязаных з публікацыямі матэрыялаў у сродках масавай інфармацыі. Нагадаю толькі некалькі апошніх “газетных” судоў з яе ўдзелам у якасьці эксперта: Крычаў, Барысаў, Віцебск. Да слова, пад час разгляду справы ў судзе Кастрычніцкага раёну Віцебска 11 жніўня 2006 года (зыск дырэктара фірмы "Транс-Дан" Аляксандра Данілава да  недзяржаўнай  газеты "Віцебскі кур’ер") заключэньне, якое зрабіла Шчарбакова, выглядала палярна супрацьлеглым меркаваньню іншага эксперта - намесьніка дэкана філалагічнага факультэта Віцебскага дзяржуніверсітэта Т. Петрашко. Гэта і зразумела, паколькі А.Шчарбакова з’яўляецца пазаштатным супрацоўнікам НДІ крыміналістыкі і крыміналогіі судовых экспертыз Міністэрства юстыцыі.

Выкарыстаўшы пры правядзеньні даследваньня  спецыяльную літаратуру, эксперт прыйшла да высновы, што  “ поиск слова бульбашъ и фонетически сходного с ним существительного бульбаш  в словарях современного русского литературного языка показал, что указанное слово в русском литературном языке отсуствует.” І далей: “…в большинстве словарей стилистически сниженной лексики, включающих в т.ч. и нецензурную лексику, слово бульбаш (бульбашъ) также не фиксируется. Звярніце ўвагу на вышэйсказанае - “в большинстве словарей”. 

Глыбока не паглыбляючыся ў разважаньні эксперта- філолага, які чамусьці цалкам ігнаруе  нацыянальныя лексікаграфічныя крыніцы, працытуем ягоны вывад: “Слово бульбаш в современном русском языке имеет значения: 1. Представитель коренного населения Белоруссии (!). 2. Гражданин Республики Беларусь. Слово бульбаш негативной окраски вне связи с контекстом высказывания не имеет”.

Чамусьці забыліся  запытацца ў саміх беларусаў, а як яны ставяцца да такой перспектывы –  бульбашамі звацца…

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства